20-гадоваму жыхару Жлобіна далі паўтара года калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту
У судзе Жлобінскага раёна вынесены прысуд па крымінальнай справе 20-ці гадовага Руслана Міхайлава.
Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) а таксама ў гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 Крымінальнага кодэкса).
Па матэрыялах абвінавачвання, Руслан разам з іншымі выходзіў у 2020 годзе на праезную частку, парушаў грамадскі парадак, не падпарадкоўваўся законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.
Суддзя Мікалай Сергіевіч прызначыў Міхайлаву пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў.