БЕЛ Ł РУС

Макей скарыстоўвае скандалы вакол Шміта

3.09.2009 / 9:47

Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Макей сустрэўся з кіраўніком офісу АБСЭ ў Менску Гансам‑Ёхэнам Шмітам, які датэрмінова завяршае дыпляматычную місію ў Беларусі.

На сустрэчы сярод іншага Макей заявіў, што, на думку беларускага боку, Шміта пераводзяць на іншую працу ў сувязі з пазыцыяй шэрагу краін Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе і крытыкай на адрас Шміта з боку беларускай апазыцыі. Паводле Макея, у такой сытуацыі беларускі бок вымушаны ўсёр’ёз задумацца над далейшымі пэрспэктывамі офісу АБСЭ ў Менску, тым болей што, паводле яго, «няма аб’ектыўных падставаў для палявой прысутнасьці АБСЭ ў Беларусі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула