БЕЛ Ł РУС

$1,7 мільярда ў пясок

1.09.2009 / 13:32

Самая багатая кампанія Кітая ўкладзе грошы ў пяскі Канады

Кітайская нафтавая кампанія PetroChina ўкладзе $1,7 млрд ў два праекта асваення нафтаносных пяскоў у Канадзе.

PetroChina купіць 60% акцый канадскай кампаніі Athabasca Oil Sands, якая распрацоўвае радовішчы нафтаносных пяскоў.

Запасы радовішчаў ацэньваюцца ў 5 мільярдаў барэляў нафты.

Што такое нафтаносныя пяскі? Гэта сумясь пяску, гліны, вады і бітума. Выкарыстоўваючы спецыяльныя ачышчальныя заводы, з пяску можна атрымліваць звычайную нафту. Аднак здабыча на такіх радовішчах патрабуе значных інвестыцый.

Запасы нафты ў пясках Канады складаюць каля 173 мільярдаў барэляў. Больш запасаў у свеце толькі ў Саўдаўскай Аравіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула