За суткі з Беларусі ў Польшчу спрабавалі прарвацца 76 мігрантаў
За пятніцу, 6 мая, 76 замежнікаў паспрабавалі нелегальна перасекчы мяжу Польшчы з тэрыторыі Беларусі, піша Памежная служба Польшчы.
У затрыманых выявілі ахоўныя пальчаткі і пластыкавыя сцяжкі, якімі яны падвязвалі калючы дрот на лініі мяжы.
Польскія памежнікі паведамляюць пра тры спробы прарвацца праз мяжу сілай. Яны сцвярджаюць, што беларускія памежнікі зноў кідалі ў іх камянямі.
Вось так спроба сілавога прарыву мяжы мігрантамі выглядала ў чацвер 5 мая.