БЕЛ Ł РУС

Змянілася месца і час развітання з Станіславам Шушкевічам

5.05.2022 / 19:32

Nashaniva.com

Прэс-служба Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі інфармуе аб змене месца і часу развітання са спачылым Станіславам Шушкевічам, якое было запланавана на 6—7 мая ў Чырвоным касцёле.

Развітанне адбудзецца ў суботу 7 мая ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску (плошча Свабоды, 9).

10.00 — магчымасць развітацца ў цішыні і індывідуальнай малітве аб вечным жыцці для памерлага Станіслава;

12.00 — пахавальная Святая Імша.

Прычыны пераносу не паведамляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула