БЕЛ Ł РУС

Пяскоў назваў лухтой інфармацыю пра аб'яўленне ў Расіі мабілізацыі 9 мая

4.05.2022 / 13:43

Nashaniva.com

Прадстаўнік Крамля таксама адзначыў, што няма ніякай верагоднасці аб'яўлення Расіяй вайны Украіне ў гэты дзень, перадае ТАСС.

Публікацыям аб планах аб'явіць у Расіі ўсеагульную мабілізацыю ў Дзень Перамогі не варта верыць. Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

«Не, не варта, — сказаў ён у адказ на пытанне, ці можна прыслухоўвацца да падобных паведамленняў. — Гэта няпраўда, гэта лухта».

Адказваючы таксама на пытанне, ці ёсць нейкая верагоднасць аб'яўлення вайны Украіне 9 траўня, Пяскоў падкрэсліў: «Ніякай». «Гэта лухта», — запэўніў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула