БЕЛ Ł РУС

Аўстрыя не будзе прызначаць новага амбасадара ў Беларусь

3.05.2022 / 13:40

Nashaniva.com

Вена плануе знізіць узровень дыпламатычнага прадстаўніцтва да часовага паверанага, паведаміў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

Будынак Міністэрства замежных спраў Аўстрыі ў Вене. Фота: flickr.com

Латушка падчас кансультацый з генеральным сакратаром МЗС Аўстрыі Петэрам Лаўнскі-Ціфенталем абмеркаваў крызісную сітуацыю ў рэгіёне і захады для прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за рэпрэсіі ў дачыненні да беларусаў і саўдзел у вайне супраць Украіны.

Аўстрыйскі чыноўнік запэўніў Латушку, што Аўстрыя ўспрымае рэжым Лукашэнкі як саюзніка Расіі падчас агрэсіі ва Украіне і прынцыпова не мае з ім ніякіх кантактаў. Паніжэнне ўзроўню прадстаўніцтва ўкладаецца ў гэтую тэндэнцыю.

Амбасадарка Аўстрыі Алаіза Вергетэр ужо пакінула Беларусь: у яе скончылася дыпламатычная місія. У адрозненне ад амбасадара, часовы павераны не мусіць уручаць даверчыя граматы Лукашэнку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула