БЕЛ Ł РУС

Нямецкі канцэрн Henkel сыходзіць з Беларусі

29.04.2022 / 11:15

Nashaniva.com

У новай справаздачы канцэрна сказана, што ён спыняе сваю дзейнасць у Беларусі. Раней канцэрн заявіў аб сыходзе з Расіі.

«Улічваючы развіццё вайны на Украіне, мы вырашылі спыніць сваю дзейнасць у Расіі. Акрамя таго, мы прынялі рашэнне спыніць сваю дзейнасць у Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні.

У снежні Henkel адмовіўся ад рэкламы на беларускім тэлебачанні.

Henkel — вядомы вытворца бытавой хіміі і касметыкі. Яму належаць такія брэнды, як Persil, Pril, Bref, Vernel, «Пемалюкс», «Ласка», «Дэні», Losk, Somat, Clin, Fa, Taft, Brillance, Shamtu, клей «Момант», Metylan, Ceresit ды іншыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула