БЕЛ Ł РУС

Па Кіеве нанеслі ракетны ўдар. У гэты момант там быў генеральны сакратар ААН

28.04.2022 / 21:49

Nashaniva.com

Два моцныя выбухі прагрымелі ў Шаўчэнкаўскім раёне Кіева, у цэнтры горада. У выніку абстрэлу, паводле прэс-сакратаркі гарадской адміністрацыі, ёсць пацярпелыя, але пакуль невядома колькі іх.

Адна з ракет, выпушчаных 28 красавіка па Кіеве, ударыла ў жылы дом.

«Два патраплянні. Адзін аб'ект, адзін жылы сектар каля аб'екта. Траплянне было ў першыя паверхі, а на верхніх ёсць людзі», — расказала прэс-сакратарка.

Таксама, як паведамляе кіраўнік Кіеўскай вобласці, ракетныя ўдары нанесеныя па ваколіцах горада Фастава.

Ракетныя абстрэлы Кіева адбыліся падчас знаходжання ў ім генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша, які папярэдне наведаў Маскву. Дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк з гэтай нагоды напісаў: 

«Ракетны ўдар па цэнтры Кіева падчас афіцыйнага візіту Антоніу Гутэрыша. Напярэдадні ён сядзеў за доўгім сталом у Крамлі, і сёння за кіламетр ад яго выбухі. Паштоўка з Масквы? Нагадайце, чаму Расія да гэтага часу займае месца ў Радзе бяспекі ААН?»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула