БЕЛ Ł РУС

Балгарыя адмаўляецца ад паставак зброі Украіне

24.04.2022 / 10:20

Nashaniva.com

Урад Балгарыі (члена НАТА і ЕС) пакуль не адгукнуўся на заклікі дапамагчы Украіне са зброяй.

Сафія прадаставіць краіне толькі гуманітарную дапамогу, ахоўныя шлемы і бронекамізэлькі, піша Bloomberg.

Пытанне аб пастаўках зброі выклікала спрэчкі ў кіроўнай кааліцыі Балгарыі.

Прарасійская Балгарская сацыялістычная партыя пагражае пакінуць яе ў выпадку паставак зброі Кіеву.

А вось правацэнтрысцкая «Дэмакратычная Балгарыя» заявіла аб выхадзе, калі паставак не будзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула