БЕЛ Ł РУС

Кодэкс аб адміністрацыйных парушэннях пераклалі на беларускую мову

19.04.2022 / 22:05

Nashaniva.com

Ухвалены пераклад на беларускую мову Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, паведамляе БЕЛТА.

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 6 студзеня 2021 года, які ўступіў у сілу з 1 сакавіка 2021-га, перакладзены на беларускую мову.

Пераклад ухвалены экспертнай радай, якая складаецца з прадстаўнікоў розных дзяржаўных і праўладных недзяржаўных устаноў, і рэкамендаваны для размяшчэння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Усяго з пачатку працы гэтай экспертнай рады былі перакладзеныя на беларускую мову 13 заканадаўчых актаў: Кодэкс аб шлюбе і сям'і, Выбарчы, Грамадзянскі, Жыллёвы, Працоўны, Водны, Лясны, Кодэкс аб зямлі, Кодэкс аб нетрах, Кодэкс гандлёвага мараплавання, Кодэкс аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, Грамадзянскі працэсуальны кодэкс, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула