БЕЛ Ł РУС

У Мінску затрымалі студэнтку Анастасію Навасадскую

18.04.2022 / 15:34

Nashaniva.com

Паводле папярэдняй інфармацыі, ёй інкрымінуюць удзел у студэнцкай акцыі 1 верасня 2020 года. 

12 красавіка была затрыманая студэнтка факультэта біялогіі БДУ Анастасія Навасадская.

У «пакаянным відэа» 21-гадовая дзяўчына «прызнаецца» ў тым, што 1 верасня 2020 года прымала ўдзел у студэнцкай акцыі пратэсту і перакрывала рух транспарту.

Анастасіі інкрымінаваны артыкул 342 КК (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула