БЕЛ Ł РУС

Кіеў: У Расіі ў палоне каля 1700 чалавек, многія з іх мірныя жыхары, прычым 500 з іх — жанчыны

12.04.2022 / 09:40

Nashaniva.com

Расія ўзяла ў палон каля 1700 вайскоўцаў і мірных жыхароў, паведаміла міністр па рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны Ірына Верашчук, паведамляе «Радыё Свабода».

Ірына Верашчук

Паводле яе слоў, 500 палонных — жанчыны. Міністр выказала занепакоенасць тым, як да іх ставяцца.

«Іх прымушаюць стаяць, не даюць сядаць. Яны голяць галовы. Іх прымушаюць кожны дзень распранацца на надгляды. Яны прыніжаюць чалавечую годнасць. Я ведаю пра факты згвалтаванняў, бачыла пабітыя спіны», — сказала яна.

Такое абыходжанне з вязнямі Верашчук расцэньвае як спробу запалохвання.

«Яны хочуць, каб мы баяліся. Яны хочуць, каб мы плакалі і былі ахвярамі. Але мы не ахвяры. Нашы дзяўчаты і жанчыны… просяць нас працягваць змагацца за нашу перамогу».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула