БЕЛ Ł РУС

У гарадскім пасёлку Макараў на Кіеўшчыне знайшлі 132 целы расстраляных людзей

8.04.2022 / 20:22

Nashaniva.com

У Макараве Кіеўскай вобласці выявілі 132 расстраляныя целы, горад разбураны на 40%. Пра гэта сказаў кіраўнік пасёлка Вадзім Токар у эфіры нацыянальнага тэлемарафона.

Многія дамы ў пасёлку, па словах ягонага кіраўніка, ужо не падлягаюць аднаўленню. 

Загінулых у асноўным знаходзілі ў масавых пахаваннях, таксама былі і адзінкавыя знаходкі целаў.

Токар расказаў, што да вайны ў пасёлку жыло 15 тысяч чалавек, а падчас актыўнай фазы абароны засталося менш за тысячу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула