БЕЛ Ł РУС

На наступным тыдні плануецца сустрэча Лукашэнкі і Мядзведзева

20.08.2009 / 15:32

Nashaniva.com

Прэзідэнты Беларусі і Расіі за 2009 год ужо сустракаліся чатыры разы ў фармаце «адзін на адзін».

Падчас сустрэчы ў Завідаве 19 сакавіка, фота РІА «Новості».

На наступным тыдні плануецца сустрэча прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.

Пра гэта беларускі лідэр паведаміў, адказваючы на пытанні журналістаў падчас наведвання Талачынскага раёна.

«Мы ўжо даўно дамовіліся з Дзмітрыем Анатольевічам — і калі мы ў Кыргызстане на Ісык‑Кулі — што нам у найбліжэйшы час трэба абазначыць парадак дня, у які павінны быць уключаныя складаныя пытанні, — сказаў Лукашэнка. — Зараз, прэзідэнт Расіі, як вядома, знаходзіцца ў Сочы, і ён запрасіў мяне сустрэцца», перадае БЕЛТА.

За 2009 год Лукашэнка і Мядзведзеў сустракаліся чатыры разы ў фармаце «адзін на адзін»:

3 лютага ў рамках паседжання Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў Маскве, 19 сакавіка — у Завідаве (Цвярская вобласць), 21 сакавіка — у Краснай Паляне пад Сочы і 10 красавіка — у падмаскоўных Горках, дадае БелаПАН.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула