БЕЛ Ł РУС

Падатковая дазволіць гандлярам эканоміць, не друкуючы чэкі

5.04.2022 / 22:57

Nashaniva.com

Міністэрства па падатках і зборах прызнала магчымасць выдачы пакупнікам (з іх згоды) плацежнага дакумента ў электронным выглядзе. Прадаўцы не будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці за нераздрукаваны чэк. Такое рашэнне было прынята на нарадзе ў МПЗ з удзелам профільных бізнэс-асацыяцый.

На нарадзе быў разгледжаны зварот бізнэсу аб адсутнасці ў Беларусі чэкавых стужак. І хоць, па дадзеных Міністэрства, стужкі нібыта ёсць і заяўкі бізнэсу на іх набыццё цалкам задавальняюцца, была прызнаная праблема іх падаражання ў 2—2, 5 разы.

З улікам гэтага МПЗ прызнала магчымасць выдачы гандлярамі пакупнікам (з іх згоды) плацежнага дакумента ў электронным выглядзе. У выпадку ўкаранення гэтага механізму раней прадугледжаных тэрмінаў рэгулятар не будзе расцэньваць гэты факт як парушэнне заканадаўства ў сферы выкарыстання касавага абсталявання. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула