БЕЛ Ł РУС

У Басфоры вылавілі міну

26.03.2022 / 15:36

Nashaniva.com

Рух судоў на некаторы час спыніўся.

Ля ўваходу ў Басфорскі праліў рыбакі выявілі падобны на міну прадмет, паведамілі турэцкія СМІ.

«Аб'ект, падобны на міну, быў узяты пад кантроль камандамі падводнай абароны, і была зробленая спроба нейтралізацыі», — адзначылі ў Мінабароны Турцыі.

Затым праход суднаў праз праліў быў адноўлены.

Некалькімі днямі раней Украіна і Расія абвінавацілі адно аднаго ў мініраванні шляху з Адэсы да Басфора.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула