БЕЛ Ł РУС

Падаляк: Акупанты хочуць перавесці вайну ў зацяжную фазу

24.03.2022 / 14:45

Nashaniva.com

Прычына — занадта высокія страты ў асабовым складзе і тэхніцы.

«Прычына — занадта высокія страты ў асабовым складзе і тэхніцы. А таксама — адсутнасць якога-небудзь значнага прасоўвання па ўсіх напрамках. Усё гэта не атрымліваецца хаваць ад сваёй аўдыторыі. Таму кіраўніцтва РФ спрабуе выкарыстоўваць іншую тактыку», — напісаў дарадца Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк у сваім тэлеграм-канале

«Каб рэзка зменшыць колькасць страт да прымальнага (з прапагандысцкага пункта гледжання) узроўня. І не атрымліваць некалькі сотняў загінулых кожны дзень, у тым ліку камандзіраў найвышэйшага і сярэдняга звяна. Адбываецца частковы акоп расіян на занятых рубяжах, а такая канцэнтрацыя сіл і сродкаў разбурэння вакол нашых вялікіх гарадоў для стварэння ў іх наўмысных шматтысячных гуманітарных катастроф», — піша Падаляк.

Ён падкрэсліў, што гэтая тактыка — ваеннае злачынства і злачынства супраць чалавечнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула