БЕЛ Ł РУС

Расійскія войскі абстралялі калону бежанцаў з Марыупаля пад Запарожжам, ёсць пацярпелыя

16.03.2022 / 18:53

Nashaniva.com

6 сакавіка каля 16 гадзін у раёне горада Сцепнагорска цяжкая артылерыя расійскага войска зрабіла абстрэл аўтакалоны мірных жыхароў, якія рухаліся з Марыупаля па трасе ў бок Запарожжа.

Як мінімум 5 чалавек былі параненыя, з іх адно дзіця ў цяжкім стане. Пацярпеламу дзіцяці робяць аперацыю з дыстанцыйным прыцягненнем спецыялістаў клінікі Ахмадэт.

З-за абстрэлаў на полі ўздоўж трасы пачаўся пажар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула