БЕЛ Ł РУС

Пракурор патрабуе два з паловай гады калоніі рэдактарам «Нашай Нівы»

14.03.2022 / 12:42

Nashaniva.com

У судзе Заводскага раёна Мінска працягнуўся суд над галоўным рэдактарам «Нашай Нівы» Ягорам Марціновічам і кіраўніком аддзела рэкламы Андрэем Скурко. За кратамі яны з 8 ліпеня. 

Сёння ў судзе адбыліся спрэчкі бакоў. Пракурор запатрабаваў два з паловай гады калоніі рэдактарам «Нашай Нівы».

Прысуд будзе абвешчаны заўтра, у аўторак, у 14:30

Працэс пачаўся 28 лютага. 

Крымінальную справу супраць галоўнага рэдактара «Нашай нівы» Ягора Марціновіча і кіраўніка аддзела маркетынгу і рэкламы Андрэя Скурко сілавікі завялі паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса (прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, учыненае групай асобаў па папярэдняй змове або ў буйным памеры). Нашаніўцаў судзяць па эканамічным артыкуле за аплату камунальных паслуг па тарыфах для фізічных, а не юрыдычных асоб.

Шкоду, нібыта нанесеную камунальнікам, Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко кампенсавалі ў поўным аб’ёме. «Мінскэнэрга» адклікала іск і прэтэнзій да іх не мае. 

Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко прызнаныя палітычнымі зняволенымі. Яны трапілі пад каток рэпрэсій, які прайшоўся ці не па ўсіх незалежных выданнях Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула