БЕЛ Ł РУС

Палітзняволенага Мікіту Емяльянава асудзілі да двух гадоў калоніі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы»

11.03.2022 / 16:29

Nashaniva.com

Анархіста Мікіту Емяльянава асудзілі на два гады пазбаўлення волі па ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса, а канчаткова прызначылі пакаранне па сукупнасці прысудаў шляхам поўнага складання з раней неадбытым пакараннем ў выглядзе трох з паловай гадоў калоніі з адбываннем ва ўмовах узмоцненнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы. 

Менавіта такі тэрмін запрасіў пракурор. Справу разглядала суддзя Аксана Ратнікава. 

Мікіта Емяльянаў — актывіст анархісцкага руху, асуджаны 12 лютага 2020 года судом Савецкага раёна г. Мінска да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

27 сакавіка Мінгарсуд па апеляцыйнай скарзе зменшыў тэрмін Мікіту — да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

А з 9 чэрвеня 2020 года ён быў пераведзены на строгі турэмны рэжым у Магілёўскую турму №4.

Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Мікіту Емяльянава палітычным зняволеным і выступіла з патрабаваннем неадкладнага перагляду яго прысуду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула