БЕЛ Ł РУС

Былую палітзняволеную Наталлю Хершэ прынялі ў швейцарскім парламенце

8.03.2022 / 16:17

Nashaniva.com

«Вы адстойвалі свае каштоўнасці. Каштоўнасці, якія таксама і нашы. Дзякуй, што паказалі нам, што такое адвага!» — напісала пра сустрэчу з Хершэ Ірэн Калін, старшыня Нацыянальнай рады.

Наталля Хершэ была вызваленая 18 лютага з магілёўскай турмы пасля 17 месяцаў зняволення і адразу адпраўленая ў Швейцарыю, грамадзянкай якой яна з’яўляецца.

«Пад галаву часам клала абутак, бо не мела ні падушкі, ні матраца». Інтэрв'ю з Наталляй Хершэ — пра калонію, мужа і непахіснасць

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула