БЕЛ Ł РУС

«Мая вам парада: ратуйцеся!» Кінарэжысёр Дэвід Лінч звярнуўся да Пуціна

25.02.2022 / 23:27

Nashaniva.com

25 лютага культавы амерыканскі кінарэжысёр Дэвід Лінч звярнуўся да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна на сваім YouTube-канале.

Свой зварот Лінч пачаў з нагадвання пра тое, што як звычайныя людзі мы адказныя за тое, як ставімся да блізкіх. І што ёсць закон прыроды, жорсткі і хуткі, ад якога немагчыма ўцячы.

«Гэта закон: як узарэш, так і збярэш. Проста цяпер, містэр Пуцін, вы сееце смерць і разбурэнне. І вінаватыя ў гэтым менавіта вы. Украінцы не атакавалі вашу краіну. Гэта Вы яе цяпер атакуеце. І ўся гэтая смерць і разбурэнне вернецца да вас», — сказаў Лінч.

«Мая вам парада: ратуйцеся. Ратуйце ўкраінцаў, выратуйце свет. Памірыцеся з суседзямі. Пачніце будаваць сяброўства. Мы адна вялікая сусветная сям'я, дзе больш няма месца гэтаму абсурду. Прыміце гэта. Спыніце атаку», — сказаў рэжысёр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула