БЕЛ Ł РУС

Нарэшце вызвалілі праваабаронцу Алеся Капуцкага

15.02.2022 / 20:20

Nashaniva.com

Праваабаронца з Маладзечна Алесь Капуцкі 15 лютага нарэшце вызвалены пасля 60 сутак арышту.

Алеся затрымалі яшчэ 17 снежня 2021 года ў Маладзечна.

Першы раз Алесь мусіў выйсці на волю 1 студзеня, але на яго склалі новы пратакол. 31 снежня над праваабаронцам адбыўся суд. Яго пакаралі чарговым 15-сутачным арыштам.

Але і 16 студзеня Капуцкі на волю не выйшаў — яму зноў прысудзілі 15 сутак арышту. А апошнія ён атрымаў 1 лютага.

Кожны раз яго судзілі «за захоўванне і распаўсюджванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула