БЕЛ Ł РУС

ГУБАЗіК затрымаў былога супрацоўніка пракуратуры. Сцвярджаюць, што ён перадаваў інфармацыю пратэстоўцам

12.02.2022 / 18:26

Nashaniva.com

ГУБАЗіК апублікаваў «пакаяльнае» відэа, на якім мужчына паведамляе, што яго завуць Алег Ермакоў і з 2011 па 2019 год ён служыў у сілавых структурах. Праўда, назва на відэа запіканая. Аднак на фотаздымку, які ёсць у відэа, бачная пракурорская форма.

Фота: скрыншот відэа

Алег Ермакоў на відэа кажа, што пасля звальнення з органаў працаваў у «Белаграпрамбанку» галоўным спецыялістам.

На відэа мужчына кажа, што яго затрымалі па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці».

ГУБАЗіК сцвярджае, што Ермакоў перадаваў дадзеныя тэлеграм-каналу Nexta, які прызнаны экстрэмісцкім.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула