БЕЛ Ł РУС

У ЗША распрацавалі законапраект аб санкцыях супраць Беларусі з-за эскалацыі вакол Украіны

12.02.2022 / 12:02

Nashaniva.com

Рэспубліканец Джэймс Лэнкфард унёс законапраект аб санкцыях супраць Беларусі з-за сітуацыі вакол Украіны. Па яго словах, такое рашэнне павінна ўтрымаць Лукашэнку ад дазволу выкарыстоўваць тэрыторыю краіны для расійскага ўварвання ва Украіну.

«Беларусь упускае ў сваю краіну тысячы расійскіх вайскоўцаў на мяжу з Украінай. ЗША павінны дакладна даць зразумець, што да любой краіны, якая падтрымае спробы Расіі ўварвацца ва Украіну, будуць прымененыя жорсткія эканамічныя і дыпламатычныя санкцыі», — гаворыцца ў заяве сенатара.

ЗША не будуць рабіць адрозненняў паміж Расіяй і іншай краінай, якая садзейнічае ёй у актах вайсковай агрэсіі супраць Украіны.

Законапраект прадугледжвае ўвядзенне санкцый супраць Беларусі або любой іншай краіны, якая падтрымлівае «неправакаваную агрэсію Расіі супраць суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны».

У прыватнасці, дзеяннямі, за якія могуць быць уведзеныя санкцыі, называюцца:

У паведамленні згадваецца, што Расія размясціла каля 30 тысяч вайскоўцаў паблізу мяжы Беларусі і Украіны, што з'яўляецца найбуйнейшым разгортваннем войскаў у Беларусі з часоў халоднай вайны, а таксама перакінула 130 тысяч вайскоўцаў на расійска-ўкраінскую мяжу і накіравала ў Чорнае мора яшчэ шэсць караблёў ВМФ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула