8231 — Мінздароўя зноў зафіксавала рэкорд сутачных выпадкаў каранавіруса
Колькасць захварэлых на каранавірус за суткі паводле афіцыйных звестак перасягнула васьмітысячны рубеж.
За мінулыя суткі ў Беларусі, паводле звестак Мінздароўя, выяўлены 8231 хворы на кавід. Учора было 7350, пазаўчора — 4990 выпадкаў, яшчэ за дзень да таго — 3634.
Дагэтуль афіцыйная колькасць заражаных амаль ніколі не выходзіла за 2000 чалавек, часам набліжаючыся да гэтай планкі ўшчыльную, але не пераадольваючы яе.
Памерлі ад каранавіруса, па афіцыйных звестках, за апошнія суткі 16 чалавек.