БЕЛ Ł РУС

Генеральны сакратар NATO стаў кіраўніком Цэнтрабанка Нарвегіі

4.02.2022 / 15:12

Nashaniva.com

Енс Столтэнберг, які займае ў цяперашні час пасаду генеральнага сакратара NATO, абраны кіраўніком Цэнтрабанка Нарвегіі.

Енс Столтэнберг (справа) узяў удзел па відэасувязі ў прэс-канферэнцыі з міністрам фінансаў Нарвегіі Тругвэ Салгвалдам Ведумам. Фота: VG.no

Аб такім рашэнні, паведамляе Reuters, абвясціў урад Нарвегіі.

Кіраўнік Банка Нарвегіі павінен змяніцца 1 сакавіка. Аднак Столтэнбэрг раней заявіў, што будзе заставацца на пасадзе генеральнага сакратара NATO да канца верасня, калі заканчваецца чарговы тэрмін яго паўнамоцтваў.

Такім чынам, з сакавіка па верасень у ЦБ Нарвегіі будзе часовы кіраўнік. Ім стане намеснік кіраўніка Банка Нарвегіі І Бахе. Яна лічылася асноўнай суперніцай Столтэнберга ў барацьбе за пасаду кіраўніка Цэнтрабанка.

Енс Столтэнберг — эканаміст па адукацыі, былы прэм'ер-міністр Нарвегіі. Пасаду генеральнага сакратара NATO ён займае з кастрычніка 2014 года. Аб згодзе балатавацца на пасаду кіраўніка Цэнтрабанка Нарвегіі Столтэнберг заявіў у сярэдзіне снежня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула