БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заявіў, што нелегітымныя санкцыі дэстабілізуюць сітуацыю ў свеце

3.02.2022 / 11:14

Nashaniva.com

Усё больш маштабнае ўжыванне нелегітымных санкцый дэстабілізуе сітуацыю ў свеце. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў.

«Дэстабілізацыі сітуацыі ў свеце спрыяе ўсё больш маштабнае прымяненне некаторымі дзяржавамі нелегітымных санкцый як адной з праяў неакаланіялізму супраць непажаданых для іх краін, што непазбежна вядзе да санкцыйных войнаў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы добра памятаем жахі той вайны (Другой сусветнай) і сёння з трывогай назіраем за эскалацыяй напружанасці ў свеце. І асаблівасць складаецца ў тым, што тыя, хто эскаліруе гэтую абстаноўку, тыя, хто прыўносіць новыя фактары эскалацыі, спрабуюць на іншых зваліць віну. Сітуацыя сёння вельмі нагадвае канец 30-х — пачатак 40-х гадоў мінулага стагоддзя. Яна небяспечная сваёй непрадказальнасцю і можа ў любы момант перайсці ў гарачую фазу», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула