БЕЛ Ł РУС

У Беларусі дадуць магчымасць вучыцца падлеткам, якія знаходзяцца ў СІЗА

1.02.2022 / 15:55

Nashaniva.com

Новая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі прадугледжвае магчымасць навучання вучняў, якія знаходзяцца пад вартай у следчых ізалятарах, як паведамілі сёння на прэс-канферэнцыі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі.

Фота: Deutsche Welle

«Вядома, не хацелася б, каб былі такія факты, але яны маюць месца быць», — адзначылі супрацоўнікі Міністэрства.

Па іх словах, ёсць выпадкі, калі вучні знаходзяцца ў следчых ізалятарах.

Цяперашні Кодэкс аб адукацыі не дазваляе арганізаваць там адукацыйны працэс і правесці выніковую атэстацыю. Новы дакумент дазволіць арганізаваць навучанне вучняў у СІЗА. Парадак будзе ўсталяваны падзаконным актам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула