БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, куды прызначылі былога губернатара Гомельскай вобласці 

31.01.2022 / 17:2

Nashaniva.com

Былому губернатару Гомельскай вобласці Генадзю Салаўю знайшлі новую працу. 

Сёння Генадзя Салаўя прадставілі ў якасці дырэктара Гарадзейскага цукровага камбіната. Раней ён быў кіраўніком Гомельскага аблвыканкама.

Генадзь Салавей займаў пасаду старшыні Гомельскага аблвыканкама да снежня 2021 года, а раней узначальваў Клецкі і Нясвіжскі райвыканкамы. Цяпер будзе кіраваць камбінатам. 

У студзені 2020 годза ў рамках «цукровай справы» затрымалі кіраўнікоў усіх беларускіх заводаў. Былы дырэктар Гарадзейскага цукровага камбіната Міхаіл Крыштаповіч атрымаў 13 гадоў калоніі. 

Жонка Галіна засталася ў вёсцы: пяць фактаў пра новага кіраўніка Гомельшчыны Генадзя Салаўя

Абвешчаны прысуд фігурантам гучнай «цукровай справы»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула