БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне абверглі інфармацыю пра пастаўку Расіяй на мяжу запасаў крыві для параненых

30.01.2022 / 09:44

Nashaniva.com

Намесніца міністра абароны Ганна Маляр заявіла, што інфармацыя аб перасылцы Расіяй запасаў крыві да ўкраінскай мяжы не адпавядае рэчаіснасці і з'яўляецца элементам інфармацыйна-псіхалагічнай вайны.

Ганна Маляр

Маляр адзначыла, што такія навіны маюць на мэце распаўсюджванне панікі і страху ў грамадстве.

Нагадаем, што ў пятніцу агенцтва Reuters са спасылкай на трох неназваных амэрыканскіх чыноўнікаў паведаміла, што Расія назапашвае кроў і медыцынскія матэрыялы для вайскоўцаў, размешчаных каля межаў Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула