БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя: За суткі 1974 выпадкі кавіду

27.01.2022 / 14:52

Nashaniva.com

Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксаваныя 1974 выпадкі заражэння каранавірусам, а выпісаныя 1833 чалавекі.

Учора паведамлялася пра 1897 выпадкаў, максімум, паводле звестак Мінздароўя, быў 21 кастрычніка — 2097 выпадкаў.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 734 078 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 725 935.

За мінулыя суткі памерлі 16 чалавек (за ўвесь час — 35 747), зроблена 35 747 тэстаў.

Чытайце таксама:

У Беларусі зноў пачала расці колькасць новых выпадкаў кавіду. А што ў суседзяў? ГРАФІКІ

«Каб не кавід, ён бы жыў і жыў». Беларусы, што страцілі блізкіх падчас пандэміі, расказваюць, як перажылі гэта

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула