БЕЛ Ł РУС

Пасол Беларусі ў Расіі шпіталізаваны з-за праблем з сэрцам

18.01.2022 / 17:29

Nashaniva.com

Сардэчны прыступ ва Уладзіміра Сямашкі быў у нядзелю, паведамляе тэлеграм-канал Mash.

У нядзелю 72-гадовы Уладзімір Сямашка паскардзіўся на праблемы з сэрцам. Ціск быў да 180/110 і вышэй, што выклікала рызыку ўскладненняў.

Лекары своечасова даставілі пасла ў бальніцу, дзякуючы чаму выключылі рызыку інсульту.

У Сямашкі адбылося кровазліццё ў левае вока. Медыкі ацэньваюць яго стан як сярэдняй цяжкасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула