БЕЛ Ł РУС

Расія экстрадзіравала на радзіму беларуса Дзмітрыя Падлобнікава

10.01.2022 / 14:11

Nashaniva.com

Расія выдала беларускім уладам жлобінца Дзмітрыя Падлобнікава. Папярэдне, ён знаходзіцца ў гомельскім СІЗА-3.

25-гадовага хлопца абвінавачваюць у супраціве сілавікам і спробе нанесці ўдары супрацоўніку міліцыі падчас акцыі пратэсту ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Жлобіне. Яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Яго затрымлівалі ў жніўні 2020 года і адпусцілі праз тры дні. Дзмітрый тады з'ехаў на заробкі ў Расію. У ліпені 2021 года яго там затрымалі.

Раней Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў Расіі выдаваць Падлобнікава Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула