БЕЛ Ł РУС

Пяскоў: Перакрыццё Беларуссю транзіту газу ў Еўропу немагчымае нават гіпатэтычна

23.12.2021 / 9:47

Nashaniva.com

Прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова ў інтэрв’ю тэлеканалу «Расія-24» зноў спыталі аб пазіцыі Крамля адносна заявы Лукашэнкі, што ў выпадку новых санкцый супраць Мінска транзіт газу можа быць перакрыты, піша «Інтэрфакс».

«Пазіцыя такая, што мы не хацелі б гэта неяк прадугледжваць нават гіпатэтычна, таму зыходзім з таго, што ўсе абавязацельствы расійскі бок працягне выконваць гэтак жа, як ён рабіў шмат дзесяцігоддзяў», — сказаў Пяскоў.

У Крамлі зыходзяць з таго, што Расія працягне выконваць усе свае абавязальніцтвы.

Крэмль адрэагаваў на чарговыя словы Лукашэнкі аб спыненні транзіту газу

Лукашэнка прыгразіў перакрыць транзіт Літве

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула