БЕЛ Ł РУС

У ЕС абвясцілі пра магчымасць чарговага пакета санкцый супраць афіцыйнага Мінска

17.12.2021 / 08:49

Nashaniva.com

Лідары 27 краін ЕС асудзілі дзеянні Мінска па «інструменталізацыі мігрантаў і бежанцаў», у выніку чаго на мяжы з ЕС утварыўся гуманітарны крызіс, і абвясцілі аб гатоўнасці прыняць новыя санкцыі супраць Беларусі.

Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай заяве саміту ЕС.

«Еўрапейская рада падкрэсліла важнасць найхутчэйшай рэалізацыі забаронных мер пасля зацвярджэння пятага санкцыйнага спісу і заявіла аб гатоўнасці прыняць новыя санкцыі ў выпадку неабходнасці», — гаворыцца ў заяве.

«Еўрарада падкрэсліла важнасць забеспячэння бесперашкоднага доступу для міжнародных арганізацый у Беларусь і пашырэння гуманітарнай падтрымкі, а таксама садзейнічання вяртанню мігрантаў [на радзіму] з Беларусі», — адзначаецца ў дакуменце.

У ЕС таксама заклікалі вызваліць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула