БЕЛ Ł РУС

Беларускі Мінфін у 2022 годзе плануе рэфінансаваць частку дзярждоўгу ў Расіі

10.12.2021 / 10:29

Nashaniva.com

Беларусь у 2022 годзе плануе працу па рэфінансаванні дзяржаўнага доўгу з расійскім бокам. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, піша БелТА.

«У наступным годзе выплаты па дзярждоўгу каля 10 млрд рублёў. Яны прырастаюць у параўнанні з гэтым годам на суму каля 2 млрд. Гэта планавае пагашэнне. Плануем працу па рэфінансаванніі часткі даўгоў з нашымі калегамі з Расіі. Працуем з Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця. Плюс у нас ёсць валютныя рэшткі, якія пры неабходнасці будуць задзейнічаныя на гэтыя мэты»,— сказаў Юрый Селіверстаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула