БЕЛ Ł РУС

Расія верыць у Лукашэнку

29.07.2009 / 17:6

«Раз Лукашэнка туды едзе, значыць, павінен падпісаць дакументы», — паведаміў журналістам у сераду памочнік прэзідэнта Расіі Сяргей Прыходзька.

Масква разлічвае, што Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у нефармальным саміце АДКБ у Кыргызстане ў пятніцу і што беларускі бок падпіша дакументы па стварэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання,

паведаміў журналістам у сераду памочнік прэзідэнта Расіі Сяргей Прыходзька.

«Раз Лукашэнка туды едзе, значыць, павінен падпісаць дакументы», — сказаў Прыходзька.

Дакументы пра стварэнне КСАР былі падпісаныя ў чэрвені ў Маскве на саміце АДКБ, у якім беларуская дэлегацыя адмовілася ўдзельнічаць з прычыны «малочнай вайны».

Апроч Беларусі, пагадненне пакуль не падпісаў Узбекістан.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула