БЕЛ Ł РУС

У ДТЗ з турыстычным аўтобусам у Балгарыі загінулі 45 чалавек

23.11.2021 / 08:32

Nashaniva.com

Прынамсі 45 чалавек загінулі ў выніку ДТЗ з удзелам турыстычнага аўтобуса ў Балгарыі. Паведамляецца, што аўтобус ехаў са Стамбула ў Паўночную Македонію, піша БГНЕС.

Паводле папярэдніх звестак, сярод загінулых - 12 непаўналетніх. Усяго ў аўтобусе знаходзіліся 52 чалавекі, сямёра з іх выжылі.

Пацярпелыя дастаўленыя ў бальніцу з апёкамі твару і верхніх дыхальных шляхоў, некаторым з іх спатрэбіцца аперацыя.

ДТЗ адбылося на 31 кіламетры трасы «Струма» у 3 гадзіны ночы па мясцовым часе. У выніку аварыі аўтобус загарэўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула