БЕЛ Ł РУС

Генерал Белаконеў прапанаваў за заклікі да санкцый канфіскоўваць маёмасць і пазбаўляць грамадзянства

9.11.2021 / 16:9

Nashaniva.com

Старшыня пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Алег Белаконеў выказаўся наконт крымінальнай адказнасці за заклікі да санкцый.

belokonev.house.gov.by

Ён прапанаваў пазбаўляць грамадзянства і канфіскоўваць маёмасць. Такім чынам ён пракаментаваў зацвярджэнне паправак да артыкула 361 КК РБ (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы). Далей законапраект пройдзе слуханні ў Савеце Рэспублікі і будзе падпісаны Лукашэнкам.

Разам з тым Белаконеў адзначыў, што шкода ад санкцый досыць вялікая.

Ледзь не загубіў кар'еру праз прапаршчыка, што скраў танк. Хто такі генерал Белаконеў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула