БЕЛ Ł РУС

12-гадовага Рому, што выратаваў на пажары брата, узнагародзілі ордэнам «За асабістую мужнасць»

2.11.2021 / 10:37

Nashaniva.com

12-гадовы Рома Кагадоўскі ў красавіку вынес з палаючага дома ў Мядзельскім раёне малодшага брата. Хлопчык атрымаў моцныя апёкі 50% цела і шматлікія парэзы.

Мінздароўя

Ягоны стан здароўя ацэньваўся як надзвычай цяжкі. Хлопчыка выратавалі, і паўгода ён знаходзіўся на лячэнні, яму зрабілі некалькі дзясяткаў аперацый.

Кагадоўскага ўзнагародзілі ордэнам «За асабістую мужнасць», таксама ўзнагароджаныя дактары, якія лячылі хлопчыка ад апёкаў.

Як справы ў 12-гадовага Ромкі з Мядзельскага раёна, які вынес з агню маленькага брата

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула