БЕЛ Ł РУС

Цэны на нафту ставяць рэкорды 2014 года

25.10.2021 / 21:57

Nashaniva.com

Цэны на нафту выраслі ў панядзелак і дасягнулі шматгадовых максімумаў. Абмежаваная прапанова і рост попыту на паліва ў Злучаных Штатах павялічвалі цэны.

Ф'ючарсы нафты маркі Brent выраслі на 45 цэнтаў да 85,98 даляра за бараль. Кантракт дасягнуў сесійнага максімуму 86,70 даляра за бараль, самага высокага ўзроўню з кастрычніка 2018 года.

Ф'ючарсы на амерыканскую нафту маркі West Texas Intermediate (WTI) выраслі да 85,41 даляра за бараль, самага высокага ўзроўню з кастрычніка 2014 года.

Гэтыя цэны выраслі прыкладна на 20% з пачатку верасня. Амерыканская нафта даражэла дзевяць тыдняў запар, у той час як Brent даражэла сем.

Глабальны крызіс энергазабеспячэння на гэты раз адбіўся і на нафце.

Пераход з газу на нафту на фоне крызісу можа спрыяць павелічэнню попыту на нафту па меншай меры на 1 мільён бараляў у суткі.

Цэны на нафту таксама растуць на фоне асцярог з нагоды недахопу вугалю і газу ў Кітаі, Індыі і Еўропе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула