БЕЛ Ł РУС

Дырэктару БелаПАН Ірыне Леўшынай працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на 2 месяцы

18.10.2021 / 21:14

Nashaniva.com

Ірыне Леўшынай, затрыманай 18 жніўня, яшчэ на два месяцы працягнулі меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Пра гэта паведаміла калегам яе дачка Ганна.

Не выйшаў на волю пасля двух месяцаў утрымання пад вартай і былы дырэктар агенцтва Дзмітрый Наважылаў. Афіцыйнай інфармацыі аб падаўжэнні яму меры стрымання пакуль няма, перадае БелаПАН.

Леўшынай і Наважылаву прад'яўленыя абвінавачванні па ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула