БЕЛ Ł РУС

Ад каранавіруса памёр бізнэсмен Юрый Данькоў, былы ўладальнік «Данькоў-клуба»

15.10.2021 / 9:45

Nashaniva.com

Ад каранавіруса 13 кастрычніка ў Гомелі памёр бізнэсмен Юрый Данькоў, былы ўладальнік легендарнага «Данькоў-клуба» ў Мінску. Інфармацыю «Нашай Ніве» пацвердзілі ягоныя родныя.

Яму было 58 гадоў.

Юрый Данькоў у мінулым буйны прадпрымальнік, мецэнат, дэпутат Мінгарсавета, у 2001 годзе спрабаваў удзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы. 

У 2012 супраць яго завялі крымінальную справу, у выніку чаго асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі па 7 артыкулах, сярод якіх ухіленне ад выплаты падаткаў, уцягванне ў прастытуцыю, падробка дакументаў.

Пахаванне адбудзецца ў нядзелю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула