БЕЛ Ł РУС

Пільнаваць масачны рэжым у грамадскім транспарце Мінска будуць 300 кантралёраў

15.10.2021 / 09:00

Nashaniva.com

Амаль 300 супрацоўнікаў кантрольна-рэвізорскай службы сочаць за выкананнем масачнага рэжыму ў гарадскім пасажырскім транспарце Мінска.

Пра гэта Мінск-Навінам паведаміла прэс-сакратар «Мінсктранса» Алена Грамыка.

Яна падкрэсліла: кантралёры пры праверцы аплаты праезду нагадваюць пасажырам аб неабходнасці насіць маску. Калі ў момант паездкі грамадзянін не выкарыстоўвае сродку абароны, то кантралёры прапануюць надзець маску, а ў выпадку адмовы могуць папрасіць пакінуць салон транспартнага сродку.

— Пакуль была зафіксаваная пара падобных выпадкаў, у асноўным пасажыры імкнуцца прытрымлівацца правілаў, — сказала суразмоўца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула