БЕЛ Ł РУС

Маладзечанка знайшла банкаўскую картку ў сметніцы — і пайшла разлічвацца ёй у крамах

12.10.2021 / 14:24

Nashaniva.com

У міліцыю звярнулася 39-гадовая бухгалтарка. Яна расказала, што з яе раней выкінутай банкаўскай карткі зніклі 185 рублёў.

Аказалася, што жанчына няправільна паглядзела тэрмін дзеяння карткі і звярнулася ў банк для яе замены.

Пасля пераафармлення атрымала на рукі новую картку, а старую выкінула ў сметніцу, паведамляе Рэгіянальная газета.

Аднак праз нейкі час жанчына не змагла аплаціць пакупкі ў краме, паколькі на карт-рахунку не аказалася грошай.

Жанчына звярнулася па кансультацыю ў банк і ўзяла выпіску. Стала ясна, што яе пластыкавай картай хтосьці расплачваўся ў розных крамах у Маладзечне.

Высветлілася, што старую банкаўскую карту ў сметніцы знайшла беспрацоўная 48-гадовая маладзечанка. Вырашыўшы выпрабаваць удачу, паспрабавала аплаціць цыгарэты. Картка ж была бескантактная. Потым яна купіла кавы на вынас, алкаголь і закуску.

Аднак яе дзеянні трапілі на відэакамеры. Жанчына паспела патраціць 185 рублёў, а зараз ёй пагражае да трох гадоў турмы (крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула