БЕЛ Ł РУС

Памёр Леанід Багарад, які стаяў ля вытокаў «Славянскага базару»

8.10.2021 / 15:42

Nashaniva.com

Яму было 74 гады.

На 75-м годзе жыцця памёр намеснік гендырэктара гарадскога цэнтра культуры «Віцебск» па канцэртнай дзейнасці Леанід Багарад, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Ён нарадзіўся 24 мая 1947 года. З 1988 года працаваў у Цэнтры культуры, дзе стаў намеснікам у Радзівона Баса.

Бас і Багарад стаялі ля вытокаў фестывалю «Славянскі базар у Віцебску», стварэння яго канцэпцыі і назвы.

Доўгі час Леанід Багарад быў выканаўчым дырэктарам «Славянскага базару», забяспечваючы камерцыйную і канцэртную дзейнасць фестывалю.

У 2013 годзе яму было прысвоена званне «Чалавек года Віцебшчыны» ў намінацыі «Культура, мастацтва, духоўнае адраджэнне».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула