БЕЛ Ł РУС

70 мільёнаў карыстальнікаў прыйшлі ў Telegram пасля збою ў Facebook

5.10.2021 / 20:11

Nashaniva.com

У панядзелак у месенджары Telegram быў зафіксаваны рэкордны рост колькасці новых зарэгістраваных карыстальнікаў, паведаміў заснавальнік кампаніі Павел Дураў у сваім канале. У гэты дзень Facebook, Instagram і WhatsApp на некалькі гадзін сталі недаступнымі па ўсім свеце.

«Штодзённы тэмп прыросту [колькасці новых карыстальнікаў] Telegram у разы перавысіў норму, і за адзін дзень мы прынялі больш за 70 млн бежанцаў з іншых платформ», — напісаў Дураў.

Але з-за такога наплыву некаторыя карыстальнікі ў Амерыцы маглі сутыкнуцца з тым, што месенджар працуе павольней, чым звычайна, дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула