БЕЛ Ł РУС

Жыхар Лепеля скраў айфон, прадаў яго і купіў аўтамабіль

23.09.2021 / 11:18

Nashaniva.com

У міліцыю звярнулася супрацоўніца аднаго з віцебскіх салонаў сувязі. Яна расказала, што напярэдадні невядомы малады чалавек скраў у салоне iPhone 12 Pro Max коштам 6875 рублёў.

На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі міліцыі. Спецыяліст камітэта судовых экспертыз выявіў адбіткі пальцаў. Высветлілася, што яны належаць 20-гадоваму жыхару Лепеля, піша БелТА.

Хлопец быў затрыманы інспектарамі ДАІ праз дзень пасля здзяйснення злачынства.

За гэты час ён паспеў прадаць тэлефон па кошце, у некалькі разоў ніжэйшым за рынкавы. А за гэтыя грошы набыў аўтамабіль, на якім і быў спынены работнікамі ДАІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула